BE RU EN

Кіраўнікі МЗС Еўразвязу далі «зялёнае святло» на ўвядзенне сектаральных санкцый супраць беларускага рэжыму

  • 21.06.2021, 13:21

Пад удар трапяць калійны, нафтавай і банкаўскі сектары.

Кіраўнікі МЗС краін ЕЗ ухвалілі ўвядзенне сектаральных санкцый супраць беларускага рэжыму на пасяджэнні 21 ліпеня. Санкцыі закрануць калійную і нафтавую галіну, а таксама банкаўскі сектар, паведамляе брусельскі карэспандэнт RFE/RL Рыкард Ёзвяк.

Санкцыі будуць адобраныя на пасяджэнні Еўрарады і афіцыйна апублікаваныя праз некалькі дзён.

Нагадаем, сёння міністры замежных спраў краін ЕЗ таксама зацвердзілі санкцыі супраць 78 фізічных асоб і 8 беларускіх кампаній

Апошнія навіны