BE RU EN

У Беларусі ўжо на 15 метэастанцыях пабіты тэмпературныя рэкорды

  • 21.06.2021, 12:04

Пры гэтым у паўночнай Віцебскай вобласці максімумы абноўлены практычна паўсюдна.

Новыя тэмпературныя рэкорды ўстаноўленыя 20 чэрвеня на 15 метэастанцыях у Віцебскай, Гарадзенскай, Менскай і Магілёўскай абласцях, пры гэтым у паўночнай Віцебскай вобласці максімумы абноўлены практычна паўсюдна, піша тэлеграм-канал «Баста!».

Напрыклад, як сведчыць праведзены параўнальны аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета на пагодным рэсурсе meteoinfo.by, у Полацку тэмпература дасягнула 32 градусы вышэй за нуль (ранейшы лакальны экстрэмум зафіксаваны два гады таму - 29,9).

Апошнія навіны