BE RU EN

Пуцін пастанавіў не прыязджаць да Лукашэнкі ў Берасце

  • 21.06.2021, 16:17

Новую дату сустрэчы пакуль не называюць.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў паведаміў пра тое, што ў планы кіраўніка расейскай дзяржавы не ўваходзіць наведванне 22 чэрвеня Беларусі.

Год таму падчас сустрэчы Пуціна з Лукашэнкам кіраўнікі дзяржаў дамовіліся правесці 22 чэрвеня памятную акцыю «Сад памяці» ў Берасцейскай цытадэлі, дзе яны планавалі высадзіць саджанцы дрэў.

Новую дату сустрэчы пакуль не паведамляюць.

Прэс-сакратар Крамля заявіў, што Пуцін 22 чэрвеня ўскладзе вянок да Вечнага агню ля Магілы Невядомага Салдата ў Аляксандраўскім садзе ў Маскве.

Варта адзначыць, што пра адмову кіраўніка Крамля наведваць Беларусь стала вядома праз пару дзён пасля сустрэчы з прэзідэнтам Джо Байдэнам.

Апошнія навіны