BE RU EN

Украінскі дэпутат: Санкцыі трэба рабіць больш жорсткімі аж да поўнай блакады беларускага рэжыму

  • 21.06.2021, 7:31

Супраць дыктатара пара задзейнічаць самыя эфектыўныя меры.

Украінскія дэпутаты накіравалі дэпутацкі зварот да генпракурора Ірыны Венядыктавай што да супрацоўніцтва Лукашэнкі з тэрарыстамі так званай «ЛНР». Яны запатрабавалі завесці крымінальную справу супраць беларускага дыктатара.

Акрамя таго, дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны заклікалі ўрады краін свету цалкам спыніць дыпламатычныя стасункі з рэжымам Лукашэнкі, а таксама ўвесці новыя санкцыі супраць узурпатара і ягоных памагатых.

Сайт Charter97.org пагаварыў аўтарам гэтых ініцыятыў, дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны, кіраўніком міжфракцыйнага аб'яднання «За дэмакратычную Беларусь» Аляксеем Ганчарэнкам.

- Супрацоўніцтва з тэрарыстамі, якія забіваюць украінцаў і захапілі частку нашай тэрыторыі пры дапамозе Расеі, - гэта чырвоная лінія для Украіны. Рэакцыя павінна быць максімальная жорсткая. Гэта парушэнне нашага суверэнітэту.

- Як вы ўяўляеце суд над Лукашэнкам за супрацоўніцтва з тэрарыстамі? Да якіх наступстваў можа прывесці распачынанне такой справы?

- Калі справа будзе распачатая і будзе следства, то ў нас ёсць працэдура завочнага суда, тэарэтычна згодна з ім можна ісці. Я разумею, што ёсць процьма юрыдычных складанасцяў. Не факт, што мы дойдзем да канца гэтага шляху, але нават калі мы пачнём - гэта будзе добрым сігналам.

- Украіна і Еўразвяз увялі санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі. Наколькі яны эфектыўныя і ці варта ўзмацняць іх?

- Так, варта. Як для мне, іх эфектыўнасць пакуль невысокая. Санкцыі трэба рабіць больш жорсткімі аж да поўнай блакады рэжыму Лукашэнкі і спынення ўсякага супрацоўніцтва з ім.

- Еўразвяз знаходзіцца на парозе ўвядзення чацвёртага пакета эканамічных санкцый супраць рэжыму ў Беларусі, якія будуць насіць сектаральны характар і закрануць банкаўскую і фінансавую сферы, экспарт прадуктаў нафтаперапрацоўкі, калійную галіну і іншыя крыніцы даходаў Лукашэнкі і ягонага атачэння. Чаму важна рабіць такія захады супраць дыктатарскіх рэжымаў?

- Такі пакет санкцый будзе сапраўды мець сур'ёзны ўплыў, таму што ўся гэтая эканамічная актыўнасць фактычна дазваляе ўтрымліваць сілавікоў, якія ўтрымліваюць ягоны рэжым ва ўладзе. Сёння Лукашэнка трымаецца на двух апорах - сілавікі і Пуцін. Калі ў Лукашэнкі не будзе грошай аплачваць лаяльнасць сілавікоў ці ён стане яшчэ большым клопатам для Пуціна, то рэжым можа абрынуцца. Таму такія захады трэба прымаць, гэта ўсё трэба рабіць.

- На вашу думку, якія тыпы санкцый самыя эфектыўныя супраць рэжыму ў Беларусі? Што можна яшчэ зрабіць для паслаблення ўлады ўзурпатара?

- Эканамічныя санкцыі. Усе санкцыі супраць яго і ягонага атачэння ім непрыемныя, але агулам ужо зразумела, што яны там ужо развіталіся з думкай жыць ці працаваць на Захадзе. Вось эканамічныя сектаральныя санкцыі, я думаю, на сённяшні дзень - самыя эфектыўныя.

- Наколькі моцным будзе ўдар па рэжыме, калі беларускія банкі адключаць SWIFT? Такі пункт быў у рэзалюцыі Еўрапарламента.

- Гэта будзе моцны ўдар, фактычна для рэжыму Лукашэнкі ён спыніць міжнародны гандаль.

- Што вы можаце параіць беларусам, якія працягваюць барацьбу супраць дыктатуры ў той ці іншай форме ўжо на працягу 300 дзён?

- Не адчайвацца, змагацца і абавязкова перамагаць, бо толькі ў руках беларусаў да будучыня сваёй краіны.

Апошнія навіны