BE RU EN

«Мэнэджмэнту YARA будзе вельмі складана ігнараваць такое патрабаванне беларускіх працоўных»

  • 20.06.2021, 20:24

Прыйшоў час адмовіцца ад свайго прыбытку.

«Бусел» адрэагаваў на жорсткі зварот страйкаму «Беларуськалія» да нарвэжскай кампаніі YARA:

ЕЗ, як і ў выпадку з беларускімі нафтапрадуктамі, упарта ігнаруе пакуты беларускага народа, спажываючы танныя рэсурсы, якія пастаўляюцца рэжымам Лукашэнкі.

- Нас засмучае, што прыбытак і дабрабыт некаторых краін Еўропы дасягаецца, у тым ліку, за кошт прыгнёту народа Беларусі.

Мэнэджмэнту нарвэжскай кампаніі YARA будзе вельмі складана ігнараваць такое патрабаванне беларускіх працоўных. Прыйшоў час адмовіцца ад уласнага прыбытку дзеля аднаўлення закона і справядлівасці ў Беларусі!

Апошнія навіны