Навукоўцы расказалі, дзе ў космасе можна выявіць жыццё
- 20.06.2021, 19:18
Цікавыя вынікі даследавання супрацоўнікаў чылійскага ўніверсітэта.
Большасць планет існуюць на арбіце ў зоркі. Аднак ёсць планеты, якія адарваныя ад зорак, а таму літаральна лётаюць па касмічнай прасторы ў адзіноце. Нягледзячы на гэта, яны могуць мець прыродныя спадарожнікі, такія як Месяц у Зямлі. І вось навукоўцы з Універсітэта Кансэпсьён Чылі заявілі, што на такіх экзалунмесяцах можа існаваць жыццё.
Аб гэтым паведамляецца ў часопісе International Journal of Astrobiology.
Так, былі праведзеныя тэарэтычныя разлікі, якія паказалі, што на спадарожніку газавага гіганта можа знаходзіцца вада. А гэта, у сваю чаргу, з'яўляецца галоўным індыкатарам магчымай заселенасці.
Адзначаецца, што аўтары змадэлявалі спадарожнік, які меў такую ж масу, як і планета Зямля, які суправаджаў бы ў «падарожжах» планету-сірату, якая масай падобная да Юпітэра. Пры чым атмасфэра на спадарожніку складаецца на 90% з вуглякіслага газу. Высветлілася, што такая атмасфэра можа вырабляць ваду з малекул з дапамогай касмічнай радыяцыі.
У такім выпадку вялікая частка вады застанецца менавіта ў вадкай форме. Важна, што неабходныя для высокай тэмпературы працэсы - прыліўныя сілы. Яны ўзнікаюць за кошт руху спадарожніка ў гравітацыйным полі планеты, выклікаючы дэфармацыі і награванне.
Акрамя таго, цяплічны эфект стварае вуглякіслы газ у атмасфэры, дзеля чаго на паверхні становіцца яшчэ цяплей.