BE RU EN

Страйкам «Беларуськалія» апублікаваў жорсткі зварот да кіраўніцтва кампаніі YARA

  • 20.06.2021, 17:53

Кампанію заклікаюць не мець справы з дыктатарам.

Telegram-канал Страйкам ААТ "Беларуськалій" апублікаваў зварот страйкавага камітэта да нарвежскай кампаніі YARA, якая працягвае супрацоўніцтва з салігорскім прадпрыемствам, чым спансуе рэжым Лукашэнкі:

- Страйкам ААТ "Беларуськалій" выказвае глыбокую заклапочанасць апошнімі дзеяннямі кіраўніцтва кампаніі Yara ў асобе яе генеральнага ырэктара, спадара С.Т. Холсетэра. У той час, як увесь свет ужо ўсвядоміў, што цяпер адбываецца ў Беларусі, спадар Холсетэр працягвае актыўна падтрымліваць сваімі кантрактамі рэжым фашысцкай хунты ў нашай краіне!

Больш за тое, атрымаўшы, дзякуючы страйку «Беларуськалія» вялікія падарункі ў выглядзе бясплатнай рэкламы па ўсім свеце і павялічыўшы кошт акцый кампаніі, гэты спадар спрабуе лабіяваць інтарэсы тэрарыста і блакаваць увядзенне санкцый на калій з Беларусі. Вядучы перамовы з нашым таварышам, Анатолем Бокунам, які цяпер адбыў за кратамі ўжо 100 дзён, кіраўніцтва кампаніі, прыкрываючыся клопатам аб правах работнікаў нашага прадпрыемства і Кодэксам вядзення бізнэсу, адначасова выбівала дадатковыя зніжкі на ўгнаенні ў «Беларуськалія».

Страйкам засмучаны, што на пасаду кіраўніка асацыяцыі IFA абраны такі двудушных чалавек як Свэйн Холсетэр, чалавек у якога адсутнічаюць маральныя прынцыпы. Чалавек, які растаптаў свае гонар і сумленне дзеля прагі нажывы, дзеля грошай, абмытых крывёю, загінулых на вытворчасці шахцёраў і тых, што гінулі ў турмах ад рэжыму палітвязняў. Чалавек, які спрабаваў купіць страйкам і заткнуць яму рот, але які набыў толькі «Незалежны прафсаюз». Кіраўніцтву Міжнароднай асацыяцыі вытворцаў мінеральных угнаенняў (IFA) таксама трэба быць у курсе, каго яны абралі на гэткую адказную пасаду. Поспехі і прыбытак команіі Yara і яе дырэктара забяспечаны крывёю і слязьмі пакутнікаў-беларусаў і пасля перамогі народа над дыктатарам у нашай краіне, стануць зусім не відавочныя.

У заканчэнне Страйкам хоча звярнуцца да ўсіх, хто прачытае наш зварот - пакажыце салідарнасць з народам Беларусі, адмоўцеся самі і адгаварыце сваіх знаёмых і сяброў карыстацца прадукцыяй кампаніі Yara, якая падтрымала крывавы рэжым дыктатара. Мэтавая аўдыторыя прадукцыі кампаніі Yara не толькі фермерскія гаспадаркі і прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу, але і звычайныя садоўнікі і агароднікі. Бо кампанія Yara гэта адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў мінеральных угнаенняў! Прадукцыя гэтай кампаніі не абмяжоўваецца толькі аграхіміяй, але і сродкамі для хатняга садоўніцтва! Мы прапануем вам распавесці аб праблеме ўсімі даступнымі спосабамі, няхай гэта будзе простая размова з калегам або інфармаванне ў сацыяльных сетках. Вы можаце арганізаваць пікет у сваім горадзе ці каля ферм, якія выкарыстоўваюць прадукцыю Яры.

Сваёй актыўнасцю вы можаце прыцягнуць увагу як мага большай колькасці людзей да праблемы зарабляння грошай і падвышэння кошту акцый на крыві беларусаў! На сённяшні дзень Yara з'яўляецца не толькі пастаўшчыком мінеральных угнаенняў, але і пастаўшчыком гвалту і здзекаў з сотні тысяч грамадзян Рэспублікі Беларусь. Калі Yara не можа зрабіць правільны выбар, то тады гэта зробім мы!

Апошнія навіны