BE RU EN

Нацбанк Беларусі хлусіць?

  • 20.06.2021, 16:39

Установа можа хаваць звесткі пра ЗВР, аб'ёмы дэпазітаў і рэальную інфляцыю.

Кіраўнік НАУ Павел Латушка заявіў, што Нацбанк дае фальшывую інфармацыю пра інфляцыю. Паводле ягоных звестак, кошты ў Беларусі за год выраслі не на 9,4%, а амаль на 15%.

«Беларусы ратуюць грошы з банкаў, а Нацбанк спрабуе гэта схаваць. Завышае звесткі пра аб'ёмы дэпазітаў у банках. Напраўду агульная сума дэпазітаў фізічных асоб амаль удвая ніжэйшая за названую ў справаздачах Нацбанка», - заявіў ён.

Зняпраўдзіў ён і звесткі пра золатавалютныя рэзервы. Паводле ягоных слоў, яны складаюць не $7,7 млрд, а блізу $6 млрд.

Такія звесткі былі атрыманы ад супрацоўнікаў Нацыянальнага банка.

Апошнія навіны