BE RU EN

У 25 раёнах Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў

  • 20.06.2021, 15:57

Больш за ўсё раёнаў патрапіла пад абмежавальныя захады ў Гарадзенскай вобласці.

Паводле звестак Мінлясгаса ў Беларусі на 20 чэрвеня забаронена наведваць лясы ў шасці рэгіёнах Беларусі. Гаворка ідзе пра Клічаскі, Кіраўскі, Бабруйскі, Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці.

Раней абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя ў 19 раёнах краіны. Гэта Астравецкі, Смаргонскі, Воранаўскі, Іўеўскі, Навагрудскі, Лідскі, Дзятлаўскі, Шчучынскі, Гарадзенскі, Мастоўскі, Слонімскі, Зэльвенскі, Ваўкавыскі, Свіслацкі і Бераставіцкі раёны Гарадзенскай вобласці, Рудабельскі, Рэчыцкі і Буда-Кашалёўскі раёны Гомельскай вобласці і Салігорскі раён на Меншчыне.

Апошнія навіны