BE RU EN

У Маскве паліцыянт застрэліўся проста на пасту

  • 20.06.2021, 14:25

Афіцэр нёс дзяжурства ля амбасады Туркменістана.

Раніцай 20 чэрвеня каля амбасады Туркменістана ў Маскве здзейсніў самагубства супрацоўнік расейскай паліцыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе сталічнага глаўка МУС, паведамляе РБК.

Паведамленне ў паліцыю аб раненні супрацоўніка ў Піліпаўскім завулку, 22, паступіла а 05:02 паводле маскоўскага часу.

«Супрацоўнікамі паліцыі ў пункце паставой аховы было знойдзена цела старэйшага лейтэнанта паліцыі, які знаходзіўся на службе і паводле папярэдняй інфармацыі, скончыў з сабой», - гаворыцца ў паведамленні.

МУС праводзіць праверку па факце, які адбыўся.

Апошнія навіны