BE RU EN

Жыхары Сеніцы выйшлі на акцыю ў гонар герояў-медыкаў

  • 20.06.2021, 12:58

Лекараў павіншавалі з іх прафесійным святам.

Жыхары Сеніцы шчыра віншуюць нашых улюбёных медыкаў з іх прафесійным святам, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Гэта свята і добрае, і сумнае адначасова. Добрае, таму што медработнік займаецца сваёй улюбёнай справай, ратуе жыцці, робіць свет дабрэйшым. А сумнае, бо ў Беларусі быць лекарам - гэта:

• атрымліваць капейкі за сваю цяжкую працу;

• быць звольненым за грамадзянскую пазіцыю;

• сядзець на ІЧУ і ў СІЗА за тое, што рабіў сваю працу сумленна;

• працаваць на знос да прыпынення пульсу, таму што ўмовы працы не дазваляюць інакш, а жыцці ратаваць трэба;

• рэанімаваць людзей пасля сутычак з «сілавымі» органамі.

Тысячы медработнікаў былі звольненыя паводле палітычных матываў. Тысячы пацыентаў заставаліся без патрэбнага лячэння, бо іх лекар сядзеў у СІЗА.

Дзякуй вам, нашы родныя, за вашу працу, бескарыслівасць і неабыякавасць», - заявілі ўдзельнікі акцыі.

Апошнія навіны