BE RU EN

«Адбылося тое, чаго так баяўся Лукашэнка»

  • 20.06.2021, 22:05

Рэжым сёння знаходзяцца ў падвешаным стане.

У каментары ў стрыме «Еўрарадыё» апошніх падзей эканаміст Сяргей Чалы выказаў меркаванне пра тое, што праз перасячэнне новых «чырвоных ліній» беларускія ўлады сёння знаходзяцца ў падвешаным стане:

- Адбылося тое, чаго так баяўся Лукашэнка. Ён перайшоў тую самую чырвоную лінію, пра якую так шмат казаў. Гэта сапраўды пераход у новую якасць. У мяне няма адчування ўстойлівасці таго стану, у які мы перайшлі.

Са слоў Чалага, галоўная праблема ўлады - немагчымасць дасягнуць пастаўленых мэтаў:

- Нельга перамагчы ўвесь народ, які адмовіў у любові.

Улады сёння знаходзяцца ў падвешаным стане, у сітуацыі, калі нельга адыграць назад, перакананы Чалы.

На думку экспэрта, адным з галоўных наступстваў нядаўніх падзей стала развітанне з ілюзіямі ў лагеры ўладаў.

- Як кажуць псіхолагі, ты там, дзе твая ўвага. Лукашэнка вельмі баяўся апынуцца ў асяродку палітыкаў-ізгояў. Для яго цяпер крах праекта ўсяго жыцця. Гэта вельмі цяжка, хваравіта.

Апошнія навіны