У Варшаве праходзіць «Дзень Беларусі»
У сталіцы Польшчы адчынілася беларуская выстава-кірмаш.
«Дзень Беларусі» – пад такой назвай у Варшаве адбылася выстава-кірмаш у падтрымку беларускіх мастакоў і майстроў, паведамляе «Белсат».
Брошка ў выглядзе мапы Беларусі і ў бел-чырвона-белым колеры прапанаваная сярод твораў рамеснікаў на кірмашы беларускіх рамеснікаў у мультыкультурным цэнтры.
ФОТА: «БЕЛСАТ»
Кожную гадзіну праходзілі майстар-класы, прадаваліся вырабы ручной працы.
Наведвальнікі кірмашу беларускіх рамеснікаў у мультыкультурным цэнтры ў Варшаве разглядаюць творы беларускіх майстроў
ФОТА: «БЕЛСАТ»
Адбыўся прэм'ерны паказ спектакля «Туцік і мы» ў выкананні маленькіх беларусаў з тэатра «Купалінка».
Жанчына вывешвае нацыянальны строй падчас выставы-кірмашу «Дзень Беларусі»
ФОТА: «БЕЛСАТ»
Таксама выступіў «Беларускі хор у Варшаве».
«Беларускі хор у Варшаве» выступае ў мультыкультурным цэнтры ў Варшаве
ФОТА: «БЕЛСАТ»
Майстарка Людміла Зах паказвае наведвальніцы выставы-кірмашу «Дзень Беларусі» ў мультыкультурным цэнтры ў Варшаве, як плесці карункі
ФОТА: «БЕЛСАТ»
Дзеці беларусаў паказваюць прэм'ерны спектакль «Туцік і мы» беларускага тэатра ў Варшаве «Купалінка»
ФОТА: «БЕЛСАТ»
Дзяўчынка рыхтуецца да выступу ў спектаклі «Туцік і мы» беларускага тэатра ў Варшаве «Купалінка»
ФОТА: «БЕЛСАТ»
Майстарка Ірына Дарафейчык робіць ляльку з саломы падчас выставы-кірмашу беларускіх рамеснікаў у мультыкультурным цэнтры ў Варшаве.
ФОТА: «БЕЛСАТ»
Музыкі граюць у мультыкультурным цэнтры ў Варшаве, дзе праходзіць выстава-кірмаш «Дзень Беларусі» ў падтрымку беларускіх мастакоў і майстроў.
ФОТА: «БЕЛСАТ»
Наведвальнікі кірмашу беларускіх рамеснікаў у мультыкультурным цэнтры ў Варшаве разглядаюць творы беларускіх майстроў: упрыгажэнні, лялькі, карціны і іншае.
ФОТА: «БЕЛСАТ»
Наведвальнікі кірмашу беларускіх рамеснікаў у мультыкультурным цэнтры ў Варшаве разглядаюць творы беларускіх майстроў: упрыгажэнні, лялькі, карціны і іншае.
ФОТА: «БЕЛСАТ»
Традыцыйныя лялькі, якія можна было набыць падчас выставы-кірмашу беларускіх рамеснікаў «Дзень Беларусі» ў мультыкультурным цэнтры ў Варшаве
ФОТА: «БЕЛСАТ»
Апошнія навіны
{{ #title }}
{{ /title }}