BE RU EN

Хабараўск выйшаў на мітынг у падтрымку палітвязняў

  • 19.06.2021, 13:51

У расейскім горадзе зноў пачаліся акцыі пратэсту.

У расейскім Хабараўску прайшоў узгоднены мітынг у падтрымку палітвязняў, у тым ліку арыштаванага экс-губернатара Сяргея Фургала.

Пра гэта «МБХ медыя» паведаміў мясцовы журналіст Андрэй Пастухоў.

«Мітынг быў узгоднены, прычым заяўнікам давялося праз суд гэтага дамагацца ў дзвюх інстанцыях. 1500 чалавек – з боку арганізатараў закон парушаны не быў», – сказаў Пастухоў.

Паводле звестак «АУС-Інфа», пасля мітынгу паліцыя затрымала жанчыну. «Аднак дакладная прычына затрымання і імя затрыманай нам невядомыя», – сказана ў тэлеграм-канале праваабарончага праекту.

Былога губернатара Хабараўскага краю Сяргея Фургала затрымалі і арыштавалі 9 ліпеня, праз некалькі дзён прэзідэнт Уладзімір Пуцін адправіў яго ў адстаўку ў сувязі са стратай даверу. Кіраўніком Хабараўскага краю часова прызначылі экс-дэпутата Дзярждумы ад ЛДПР Міхаіла Дзегцярова.

Пасля гэтага ў Хабараўску пачаліся пратэсты, якія ішлі больш за 100 дзён запар. Фургалу прад'явілі абвінавачванне ў арганізацыі забойстваў прадпрымальнікаў на Далёкім Усходзе ў 2004–2005 гадах. Сам былы кіраўнік рэгіёну адмаўляе сваю віну і мяркуе, што крымінальная справа палітычна матываваная.

Апошнія навіны