BE RU EN

У барысаўскіх Печах трэснуў мост

  • 19.06.2021, 11:58

Перакрываць рух улады пакуль не сталі.

На мосце ў барысаўскіх Печах праз чыгунку на дарожным палатне з'явілася расколіна. Рух пакуль не перакрыты, аднак машыны прытарможваюць, каб пераехаць перашкоду на дарозе, паведамляе «Хартыя 97%».

Мост і дарогу агледзелі спецыялісты МНС, міліцыя і іншыя службы. Кажуць пра тое, што неабходна перакрываць рух і пускаць транспарт аб'язным шляхам.

Нагадаем, 19 траўня на дарозе Р67 паміж Барысавам і Беразіно ўпаў мост праз раку Рова.

Апошнія навіны