BE RU EN

Беларусь адзіная ў ААН прагаласавала супраць рэзалюцыі пра М'янму

  • 19.06.2021, 10:01

Рэдкі выпадак у гісторыі дыпламатыі.

Рэзалюцыя пра сітуацыю ў М'янме – там у лютым сёлета адбыўся ваенны пераварот – была прынятая Генеральнай Асамблеяй ААН 18 чэрвеня, паведамляе «Наша Ніва».

Рэзалюцыя заклікае да аднаўлення дэмакратычнага працэсу і павагі да правоў чалавека.

119 краінаў прагаласавалі «за», 36 устрымаліся – сярод іх Кітай, Расея і Індыя. І толькі адна краіна прагаласавала супраць. Гэта была Беларусь.

Куба і Венесуэла ўстрымаліся. Туркменістан і Паўночная Карэя не галасавалі.

Рэзалюцыі ААН маюць сімвалічны характар. Для ўжывання рэальных захадаў патрэбная пастанова Рады бяспекі, а там Кітай і Расея маюць права вета.

Пераварот у М'янме адбыўся 1 лютага. Армія скасавала вынікі выбараў, пасля таго як другі раз запар партыя, якая мае падтрымку вайскоўцаў, атрымала абсалютную меншасць галасоў. Дзяржаўны дарадца Аунг Сан Су Чжы і іншыя лідары партыі-пераможцы, Нацыянальнай лігі за дэмакратыю, застаюцца пад арыштам.

Сувязі Беларусі з М'янмай мінімальныя. М'янма – адна з самых бедных краінаў свету – набывае ў Беларусі зброю.

Апошнія навіны