BE RU EN

УЕФА адмовіўся праводзіць у Беларусі ўсе мерапрыемствы пад сваёй эгідай

  • 18.06.2021, 21:47

У UEFA выказалі салідарнасць з тымі спартоўцамі, якія змагаюцца за абарону сваіх правоў.

UEFA адмовіўся праводзіць у Беларусі ўсе мерапрыемствы пад сваёй эгідай. Пра гэта Фонду спартыўнай салідарнасці ў адказ на адпаведныя запыты паведаміў намеснік генеральнага сакратара UEFA Кевін Лямур, паведамляе «Трибуна».

Такім чынам, усе спаборніцтвы, запланаваныя на 2021 год у Беларусі, - не адбудуцца.

Таксама Лямур выказаў асабістую салідарнасць з тымі спартоўцамі, якія змагаюцца за абарону сваіх правоў, якія ўключаюць права на свабоду выказвання меркаванняў.

Апошнія навіны