BE RU EN

Смяротнасць праз каранавірус у Расеі вырасла на 14% за два дні

  • 18.06.2021, 21:04

За апошнія дні ў Расеі выявілі 17 262 новыя выпадкі заражэння каранавірусам.

На працягу апошніх двух дзён рост смяротнасці ў Расеі, звязанай з каранавірусам, склаў 14%. Пра гэта паведаміла віцэ-прэм'ер РФ Таццяна Голікава на брыфінгу 18 чэрвеня, паведамляе «Дождь».

«Калі да гэтага мы ўвесь перыяд, пачынаючы са снежня мінулага года, фіксавалі зніжэнне паказчыкаў смяротнасці аж да апошніх дзён, у апошнія два дні, на жаль, гэта рост фатальных зыходаў», - сказала Голікава (цытата паводле «Интерфакса»).

З яе слоў, рост смяротнасці звязаны ў тым ліку з несвоечасовым зваротам грамадзян па медыцынскую дапамогу ў выпадку захворвання.

Паводле звестак оперштаба, за апошнія дні ў Расеі выявілі 17 262 новыя выпадкі заражэння каранавірусам, гэта рэкордны паказчык з лютага. З іх 9 056 новых хворых - у Маскве, што з'яўляецца максімум з пачатку пандэміі.

За дзень памерлі 453 чалавекі. Удзень раней паведамлялася пра 416 памерлых ад каранавіруса.

Апошнія навіны