BE RU EN

У Беларусі зноў дазволілі вялікія пластыкавыя кубачкі і трубачкі

  • 18.06.2021, 19:28

МАРГ уважае, што забарона на пластык «пагоршыць эканамічную сітуацыю ў сферы грамадскага харчавання».

МАРГ скараціў спіс аднаразовага пластыкавага посуду, які нельга выкарыстоўваць і прадаваць ва ўстановах грамадскага харчавання. З яго выключылі шклянкі аб'ёмам ад 300 мл, трубачкі для напояў, кантэйнеры, латкі, ланч-боксы, корэксы, банкі і бутэлькі.

Раней гэтыя пазіцыі ўключылі ў гэты пералік таксама рашэннем МАРГ. Цяперашняя карэкціроўка пераліку звязаная з жаданнем уладаў «не дапусціць пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў сферы грамадскага харчавання», бо па гэтых пазіцыях адсутнічае альтэрнатыва з экалагічных матэрыялаў, паведамляе tut.by.

У спісе забароненага пластыкавага посуду засталіся відэльцы, лыжкі, нажы, палачкі для размешвання напояў, кубачкі аб'ёмам да 300 мл, талеркі, скрынкі (акрамя для спакоўвання кулінарных паўфабрыкатаў і кандытарскіх вырабаў).

Апошнія навіны