BE RU EN

У Берасці лукашысты зачынілі «Тэатр Крылы халопа» і «Грунт будучыні»

  • 18.06.2021, 18:07

Адбылося гэта на ініцыятыву гарадской пракуратуры.

У Берасці ўлады ліквідавалі сацыяльна-культурную ўстанову «Тэатр Крылы халопа» і культурна-асветніцкую ўстанову «Грунт будучыні». Адбылося гэта на ініцыятыву гарадской пракуратуры. Рашэнні прынялі адміністрацыі Маскоўскага і Ленінскага раёна Берасця. Падставай для іх завецца «ажыццяўленне дзейнасці, якая не адпавядае заяўленым у статуце мэтам і прадмету», паведамляе Служба інфармацыі пракуратуры Берасцейскай вобласці.

Паводле версіі пракуратуры, «Тэатр Крылы халопа» са жніўня 2020-га арганізоўваў мастацкія выставы, накіраваныя на фармаванне ў грамадзян «ухвальнага стаўлення да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў». Заяўляецца і пра выяўленую «прадпрымальніцкую дзейнасць».

Сцвярджаецца, што і «Грунт будучыні» Віктара Клімуса займаўся дзейнасцю, якая «не замацаваная статутам». Падкрэсліваецца, што Клімус быў у Каардынацыйнай радзе, арганізоўваў пратэсты ў Берасці, а пасля з'ехаў за мяжу.

Апошнія навіны