BE RU EN

Варшава абвінаваціла Маскву ў кібератацы на топ-міністраў і дэпутатаў

  • 18.06.2021, 17:20

Справа аб узломах стала публічнай на мінулым тыдні.

Найбольш важныя польскія афіцыйныя асобы, міністры і дэпутаты зазналі кібератакі з РФ. Пра гэта 18 чэрвеня заявіў кіраўнік Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны, віцэ-прэм'ер-міністр Польшчы Яраслаў Качыньскі, спасылаючыся на звесткі Агенцтва ўнутранай бяспекі і Службы вайсковай контрвыведкі. Тэкст яго заявы апублікаваны на сайце ўрада краіны, піша сайт «Гордон».

«Аналіз нашых сэрвісаў і спецслужбаў нашых хаўруснікаў дазваляе адназначна канстатаваць, што кібератака была ажыццёўленая з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі. Яе маштаб і дыяпазон шырокія», - адзначыў Качынскі.

Ён падкрэсліў, што з пятніцы паліцыя пачне рассылаць інфармацыю пацярпелым пра гэты інцыдэнт і адпаведны спосаб абароны электроннай пошты.

Справа аб кібератацы супраць Польшчы стала публічнай на мінулым тыдні. Кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык паведаміў 9 чэрвеня ў Twitter, што хакеры ўзламалі яго асабістую электронную пошту, а таксама пошту жонкі. Пры гэтым ён запэўніў, што ніякай сакрэтнай інфармацыі яны не атрымалі.

«Улічваючы, што інфармацыя была апублікаваная ў расейскай сацыяльнай сетцы Telegram, і той факт, што мне забаронены ўезд у Беларусь і Расею цягам 11 гадоў як чалавеку, які актыўна падтрымлівае дэмакратычныя змены ў былым СССР, я разглядаю гэтую атаку як шырока разгорнутыя дэзінфармацыйныя дзеянні, якія змяшчаюць фальсіфікаваную і маніпуляцыйную інфармацыю», - напісаў Дворчык.

Апошнія навіны