BE RU EN

У акупаваным Крыме следам за Керччу сышла пад ваду і Ялта

  • 18.06.2021, 10:07

Горад затапіла пасля моцных залеў.

У Ялце рака Вадападная выйшла з берагоў пасля таго, як на працягу шасці гадзін у горадзе выпала месячная норма ападкаў, паведаміла кіраўніца акупацыйнай «адмiнiстрацыi» Яніна Паўленка, піша meduza.io.

У Ялце затапіла ўсе пераходы, падтапіла некалькі шматкватэрных дамоў, а таксама гаспадарчую зону «Крымэнэрга», што пагражае адключэннем электрычнасці. Шпіталі і іншыя сацыяльныя аб'екты Ялты не пацярпелі. У пасёлку Фарос пад Ялтай адключылі падачу пітной вады.

У Крымскім Гідраметцэнтры прагназуюць, што дажджы ў рэгіёне захаваюцца цягам дня.

Уночы 17 чэрвеня праз праліўныя дажджы затапіла Керч, дзе выпала амаль двухмесячная норма ападкаў.

Апошнія навіны