BE RU EN

Сталі вядомыя самыя гучныя прозвішчы з новага санкцыйнага спісу Еўразвязу

  • 18.06.2021, 17:36

Хто з атачэння Лукашэнкі патрапіў пад чацвёрты пакет санкцый?

У новым пакеце еўрапейскіх санкцый, які збіраюцца апублікаваць ўжо 21 чэрвеня будуць бізнэсоўцы Аляксей Алексін, Аляксандр Зайцаў, Сяргей Цяцерын, Аляксандр Шатроў, а таксама Міхаіл Гуцарыеў. Пра гэта паведамілі крыніцы «Нашай Нівы».

Персанальныя санкцыі фармальна ўплываюць толькі на рахункі і візы чалавека, але на практыцы еўрапейскія кампаніі і банкі пачынаюць успрымаць непажаданымі і бізнэсы падсанкцыйных асоб. Яскравы прыклад - моцны ўдар па бізнэс-імперыі Аляксандра Шакуціна.

Якія месцы займаюць пералічаныя людзі ў рэйтынгу самых паспяховых бізнэсоўцаў Беларусі - 2019?

Алексін - 4-е месца. Ён займаецца палівам, таксама з’яўляецца ўладальнікам «Табакерак».

Зайцаў - 10-е месца. Яго сферы ўплыву - лагістыка, будоўля. Зайцаў вядзе бізнэс з ААЭ.

Шатроў - 54-е месца. З ім асацыюецца брэнд «Сінэзіс» і сістэмы інтэлектуальнага відэаназірання, здольныя ідэнтыфікаваць людзей у натоўпе праз твар. «Сінэзіс» ужо пад санкцыямі, таму кампаніі былі перайменаваныя.

Цяцерын толькі на 108-м месцы. Ён перш за ўсё вядомы як блізкі паплечнік Аляксандра Лукашэнкі. А ягоны бізнэс тычыцца дыстрыбуцыі алкаголю і прадуктаў, а таксама рынку тэлерэкламы.

Нарэшце Гуцарыеў - перш за ўсё расейскі бізнэсовец. З Беларуссю яго звязвае «Слаўкалій» і будаўніцтва Нежынскага горна-ўбагачальнага камбіната. Ну і падарункі Аляксандру Лукашэнку накшталт «Майбаха».

Апошнія навіны