BE RU EN

Гурт «Кіно» выканаў песню «Перемен» на канцэрце ў Менску

  • 18.06.2021, 7:44

Прадусарам шоў стаў сын Віктара Цоя.

Гурт «Кіно» выканаў гімн беларускай рэвалюцыі, песню «Перамен», на канцэрце ў Менску. Канцэрт прайшоў учора ўвечары на «Мінск-Арэне».

Спяваў сам Віктар Цой, дакладней аблічбаваны голас музыкі, яго суправаджаў выступ двух басістаў гурта розных гадоў Аляксандра Цітова і Ігара Ціхамірава, а таксама нязменнага гітарыста Юрыя Каспарана. Прадусар шоў - Аляксандр Цой, сын Віктара.

Беларусы вельмі гучна сустрэлі гімн пратэстаў на канцэрце ў Менску. «Перамен! Перамен!», - скандавалі сотні прысутных на «Мінск-Арэне».

«Шчыра дзякуем, што дачакаліся ў гэтыя няпростыя часы», - шматзначна прагучала са сцэны.

Апошнія навіны