BE RU EN

Бэльгія падолела Данію і забяспечыла сабе месца ў плэй-оф Еўра

  • 17.06.2021, 21:14

Сустрэча завяршылася з лікам 2:1.

Зборная Бэльгіі здабыла валявую перамогу над Даніяй у матчы другога тура групавога этапу чэмпіянату Еўропы ў футболе.

Сустрэча прайшла ў чацвер, 17 чэрвеня, у Капенгагене і завяршылася з лікам 2:1 на карысць бельгійцаў. На гол нападніка датчан Юсуфа Паўльсэна госці адказалі дакладнымі ўдарамі Таргана Азара і Кевіна дэ Брэйнэ.

Перамога дазволіла Бэльгіі набраць шэсць балаў і забяспечыць сабе месца ў плэй-оф чэмпіянату Еўропы. У Даніі няма ніводнага набранага бала, каманда знаходзіцца на апошнім, чацвёртым месцы ў квартэце.

У наступным матчы Данія 21 чэрвеня згуляе са зборнай Расеі. Бэльгія ў той жа дзень сустрэнецца з Фінляндыяй.

Апошнія навіны