BE RU EN

У якіх раёнах Беларусі ўведзеныя абмежаванні або забарона на наведванне лясоў

  • 17.06.2021, 19:27

Абмежаванні ўведзеныя праз гарачае надвор’е.

Увядзенне такога роду абмежаванняў - вымушаны крок для засцярогі магчымых пажараў, паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.

Першае абмежаванне было ўведзенае 8 чэрвеня - для жыхароў Бярэзінскага раёна. Пазней, у сувязі са складанай пажаранебяспечнай сітуацыяй, абмежаванні сталі дзейнічаць на тэрыторыі Буда-Кашалёўскага, Рэчыцкага, Ельскага, Жыткавіцкага, Кастрычніцкага, Ваўкавыскага, Лідскага і Воранаўскага раёнаў. Гэта значыць, што ў лес нельга на транспарце, нельга распальваць вогнішчы і нельга праводзіць там час масава, кампаніямі.

А вось у Горацкім, Дрыбінскім і Клічаўскім раёнах наведванне лясоў цалкам пад забаронай - нельга нават заходзіць.

У Мінлясгасе адзначылі, што забароны будуць аператыўна здымацца па меры стабілізацыі ўмоў надвор'я. У выпадку парушэння забароны на наведванне лясоў або патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое не пацягнула прычынення шкоды, пагражае штраф - да 675 рублёў.

Апошнія навіны