BE RU EN

Амаль 70% грамадзян Чарнагорыі падтрымалі ўступленне краіны ў NATO

  • 17.06.2021, 19:05

Звесткі сведчаць пра рост падтрымкі NATO ў Чарнагорыі ў параўнанні з 2020 годам.

Уступленне ў NATO падтрымалі 67% жыхароў Чарнагорыі. Выхад краіны з Альянсу падтрымалі 33 адсоткі жыхароў краіны.

Пра гэта гаворыцца ў апытанні NATO, паведамляе чарнагорскае выданне CDM.

Адзначаецца, што апытанне праводзілася ў красавіку і траўні 2021 года перад самітам NATO сярод 1000 грамадзян Чарнагорыі. З яго звестак, 67% чарнагорцаў прагаласавалі б за ўступленне краіны ў Альянс. За выхад краіны з блока выступілі 33% апытаных.

У справаздачы адзначаецца, што гэтыя звесткі сведчаць пра рост падтрымкі NATO ў Чарнагорыі ў параўнанні з 2020 годам. Тады за ўступленне ў Альянс выступілі 50% жыхароў краіны.

Апошнія навіны