BE RU EN

Беларускія цыгарэты затрымалі на латвійскай мяжы

  • 17.06.2021, 17:01

Было затрымана некалькі партый.

12 чэрвеня латвійскія мытнікі на памежным пасту «Сілене» знайшлі 2530 пачкаў цыгарэт NZ. Яны былі схаваныя ў падлозе грузавога аўтамабіля, які вёз з Беларусі дошкі.

16 чэрвеня 3270 пачкаў беларускіх цыгарэт выявілі на станцыі Індра ў грузавым цягніку з Беларусі. Іх схавалі ў сценках вагонаў з друзам, паведамляе латвійская мытня.

ФОТА: ЛАТВІЙСКАЯ МЫТНЯ

Апошнія навіны