BE RU EN

Санкцыі ЕЗ супраць беларускага рэжыму будуць уведзеныя на наступным тыдні

  • 17.06.2021, 15:19

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Літвы.

- Чацвёрты пакет, пра неабходнасць прыняцця якога мы нямала гаварылі раней, будзе зацверджаны, хутчэй за ўсё, на наступным тыдні на пасяджэнні ў Люксембургу кіраўнікоў МЗС краін ЕЗ, - заявіў кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс, паведамляе ТАСС.

Працэс узгаднення заняў амаль два месяцы, а цяпер ідуць дыскусіі аб увядзенні сектаральных санкцый.

- Санкцыі такога кшталту (сектаральныя) былі б ужытыя ўпершыню, - сказаў Ландсбергіс.

Адзначым, што сёння ЗША таксама анансавалі прыняцце санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі на наступным тыдні. Магчыма, санкцыі ЕЗ і ЗША будуць уведзеныя сінхронна.

Апошнія навіны