BE RU EN

«Забралі са сцэны ў канцэртным уборы»

  • 17.06.2021, 14:31

Кіраўнік хору «Унія» знайшоўся на Акрэсціна.

Кіраўніка хору «Унія» Паўла Ганца затрымалі на працоўным месцы. Адбылося гэта ў абед 16 чэрвеня.

«Затрымалі яго на сцэне, на рэпетыцыі канцэрту ў сцэнічным строі. Куды павезлі, ніхто не ведаў. Ва ўсіх РУУС адказвалі, што яго няма.

Калі мы сказалі, што Паўлу трэба змяніць вопратку і вярнуць сцэнічны ўбор, нам адказалі, што кіраўніцтва ведае, дзе ён. Маўляў, выйдзе - верне», - распавялі nn.by блізкія Паўла.

Цяпер кіраўнік хору знаходзіцца на Акрэсціна. Калі адбудзецца суд і паводле якога артыкула, пакуль не вядома.

Апошнія навіны