BE RU EN

У акупаваным Крыме сышла пад ваду Керч

  • 17.06.2021, 11:42

Начны пролівень выклікаў патоп у горадзе.

У Гідраметцэнтры Крыма паведамілі, што ва ўсходніх раёнах акупаванай РФ паўвыспы выпала амаль дзве месячныя нормы ападкаў уночы ў чацвер, павдамляе «Крым Рэаліі».

Паводле інфармацыі ўправы расейскага акупацыйнага «МНС Крыму», уночы затапіла сяло ў Ленінскім раёне Крыма, дзесяткі чалавек эвакуаваны, у тым ліку дзеці. Кіраўнік расейскай акупацыйнай «адмiнiстрацыi» Керчы Сяргей Бараздзін раніцай 17 чэрвеня паведаміў, што праз моцныя ападкі былі падтопленыя цэнтральныя вуліцы горада, якія сталі немагчымыя для праезду.

У «МНС Крыму» паведамлялі, што ў Керчы падтоплена 12 дамоў, праведзена эвакуацыя 20 чалавек, у тым ліку 4 дзяцей, без святла засталася толькі цэнтральная частка горада, ажыццяўляецца адпампоўка вады з падтопленых участкаў пры дапамозе помпаў.

У Крыме, са звестак мясцовых ратавальнікаў, 17 чэрвеня захоўваецца штармавое папярэджанне, прагназуюцца проліўні, град, парывы ветру да 22-25 м/с.

У сеціве таксама з'явілася відэа, як кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі плыве ў лодцы па затопленых вуліцах Керчы, а за ім плывуць трое ахоўнікаў.

Апошнія навіны