BE RU EN

Джо Байдэн: Расея ў вельмі складанай сітуацыі, яе прыціскае Кітай

  • 17.06.2021, 10:31

Прэзідэнт ЗША зрабіў заяву перад вылетам з Жэневы.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным заявіў, што РФ «адчайна спрабуе застацца сусветнай дзяржавай».

Пра гэта паведамляе выданне The Guardian.

«Расея ў вельмі складанай сітуацыі. Іх прыціскае Кітай. Яны адчайна спрабуюць застацца сусветнай дзяржавай», - сказаў Байдэн журналістам у аэрапорце Жэневы.

Са слоў

кіраўніка Белага дома, у апошнія тры-пяць гадоў буйныя краіны пачалі задаваць сабе пытанне, як захаваць сваё лідарства ў свеце. ЗША, як сказаў Байдэн, таксама робяць гэта.

У Жэневе 16 чэрвеня адбылася сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Расеі Джо Байдэна і Уладзіміра Пуціна.

Апошнія навіны