BE RU EN

Яшчэ ў адной вобласці Беларусі ўведзены збор за перасячэнне мяжы

  • 17.06.2021, 7:57

Браць плату пачнуць з 1 ліпеня.

17 чэрвеня была афіцыйна апублікаваная пастанова Берасцейскага аблсавета аб увядзенні збору за перасячэнне мяжы ў пунктах пропуску. Браць плату за выезд праз памежныя пункты ў Берасцейскай вобласці пачнуць з 1 ліпеня.

Пастанову прынялі яшчэ 24 траўня, але апублікавана яна была толькі сёння, паведамляе tut.by. Дзейнічае яна да 1 студзеня 2023 года.

Сума збору складзе базавую адзінку (цяпер - 29 рублёў) за адзін транспартны сродак незалежна ад колькасці пасажыраў.

Раней пастанову аб уводзе мясцовых збораў прынялі ў Гомельскай і Гарадзенскай абласцях. Плату там пачалі спаганяць з 1 чэрвеня. Адпаведныя пастановы ўжо афіцыйна апублікаваныя.

Апошнія навіны