BE RU EN

Байдэн і Пуцін абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі

  • 16.06.2021, 20:42

Прэзідэнт ЗША выклаў расейскаму калегу сваё бачанне сітуацыі ў нашай краіне.

У Жэневе ў сераду адбылася сустрэча прэзідэнтаў ЗША Джо Байдэна і Расеі Уладзіміра Пуціна.

Кіраўнікі дзяржаў упершыню правялі перамовы адзін з адным у гэтым статусе. Мерапрыемства прайшло пры найгоршых дачыненнях Масквы і Вашынгтона з часоў заканчэння халоднай вайны.

На сустрэчы, акрамя ўсяго іншага, абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі, пра што Пуцін не згадаў на прэс-канферэнцыі.

«Я выклаў расейскаму прэзідэнту амерыканскае бачанне сітуацыі ў Беларусі. Пуцін не запярэчыў, ён проста спытаў: «Што мы можам зрабіць?» - сказаў Байдэн.

Апошнія навіны