BE RU EN

Да +29°С чакаецца ў Беларусі 17 чэрвеня

  • 16.06.2021, 22:25

Без ападкаў.

Да 29 градусаў цяпла і без ападкаў чакаецца ў Беларусі 17 чэрвеня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Міністэрства прыроды.

У чацвер будзе малавоблачна і без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе - плюс 14-16. Удзень будзе 23-29 градусаў цяпла.

Апошнія навіны