BE RU EN

Лукашэнкаўскія дыпламаты ў Гішпаніі спалохаліся пратэстаў беларускай дыяспары

  • 16.06.2021, 19:26

Амбасада наважыла зачыніцца на 2 дні.

Беларуская дыяспара ў Гішпаніі плануе правесці серыю акцый пратэсту і салідарнасці ў цэнтры Мадрыда і каля амбасады Беларусі.

Галоўныя патрабаванні актывістаў - прызнаць рэжым беларускага узурпатара - тэрарыстычным, увесці супраць рэжыму лукашэнкі жорсткія эканамічныя санкцыі, і вызваліць усіх палітвязняў.

Але нечакана беларускае дыпламатычнае прадстаўніцтва, выключна выпадкова, менавіта ў гэты час - зачыніцца на «будаўнічыя працы» на цэлых два дні, - паведамляюць чытачы тэлеграм-канала «Баста!».

Апошнія навіны