BE RU EN

Саміт Пуціна і Байдэна скончыўся

  • 16.06.2021, 18:51

Сустрэча прэзідэнтаў ЗША і РФ доўжылася амаль чатыры гадзіны.

У Жэневе на віле Le Grange завяршылася сустрэча прэзідэнтаў Расеі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна. Перамовы на вышэйшым узроўні лідараў працягваліся амаль чатыры гадзіны.

Сустрэча прэзідэнтаў пачалася а 14:30 паводле менскага часу, гутарцы Пуціна і Байдэна папярэднічала фотасесія лідараў ЗША і Расеі з прэзідэнтам Швейцарыі Гі Пармеленам. У перамовах, акрамя прэзідэнтаў, бралі ўдзел кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў і дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

Гэта не першая асабістая сустрэча Пуціна і Байдэна, але першая з таго моманту, як Байдэн стаў прэзідэнтам ЗША.

Апошнія навіны