BE RU EN

Кіраўнікі дыпмісій краін ЕЗ сустрэліся са сваякамі беларускіх палітзняволеных

  • 16.06.2021, 18:13

Кіраўнікі дыпмісій уражаныя мужнасцю і годнасцю ўсіх незаконна затрыманых.

Кіраўнікі дыпламатычных місій краін Еўразвязу 16 чэрвеня ў Менску сустрэліся са сваякамі беларускіх палітычных зняволеных, паведамляе прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«На сённяшні дзень у Беларусі налічваецца 493 палітвязняў. Яны знаходзяцца пад вартай за сваю грамадзянскую пазіцыю і палітычныя погляды, - гаворыцца ў паведамленні. - Сёння ў Менску кіраўнікі дыпламатычных місій Еўрапейскага звязу мелі гонар сустрэцца з роднымі беларускіх палітвязняў, каб выказаць сваю салідарнасць і суперажыванне».

«Мы заклікаем усе сем'і палітычных зняволеных не страчваць надзею, а таксама выказваем ім падтрымку з боку ЕЗ. Мы глыбока ўражаныя мужнасцю і годнасцю ўсіх незаконна затрыманых і падзяляем іх чаканні таго моманту, калі ў Беларусі перамогуць свабода і справядлівасць», - адзначылі ў прадстаўніцтве ЕЗ.

Мяркуючы з апублікаваных фатаграфій, сустрэча прайшла ў пасольстве Літвы. Сярод удзельнікаў - жонка Паўла Севярынца Вольга Севярынец і жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

Апошнія навіны