BE RU EN

Нацыянальная каманда Расеі здабыла першую перамогу на Еўра з 2012 года

  • 16.06.2021, 18:07

Для гэтага хапіла ўсяго аднаго гола.

Каманда Расеі падолела каманду Фінляндыі ў матчы групавога этапу чэмпіянату Еўропы. Сустрэча скончылася з лікам 1:0.

Адзіны гол у гульні, якая прайшла ў Санкт-Пецярбургу, забіў Аляксей Міранчук. На 45 + 2-й хвіліне ён згуляў у сценку з Арцёмам Дзюбам, счакаў паўзу і з левай нагі адправіў мяч у дзявятку.

Зборная Расеі набрала 3 балы, у фінаў столькі ж, аднак каманда Фінляндыі будзе вышэй у турнірнай табліцы з розніцай забітых і прапушчаных мячоў. Таксама тры балы ў зборнай Бэльгіі, але ў яе гульня ў запасе з датчанамі, якія пакуль не маюць набраных балаў.

Апошні раз на чэмпіянатах Еўропы каманда Расеі перамагала ў 2012 годзе на турніры, які праходзіў у Польшчы і ва Украіне. Расейцы падолелі чэхаў у стартавай сустрэчы Еўра-2012, але затым не змаглі перамагчы палякаў (1:1) і саступілі грэкам (0:1), што ў выніку не дазволіла ім выйсці ў плэй-оф.

Апошнія навіны