BE RU EN

У Афінах страйк паралізаваў працу транспарту

  • 16.06.2021, 17:48

Прафзвязы выставілі свае патрабаванні ўраду.

У сталіцы Грэцыі Афінах работнікі грамадскага транспарту абвясцілі страйк напярэдадні галасавання ў парламенце за законапраект працоўнай рэформы. Пра гэта паведамляе Reuters (пераклад korrespondent.net).

На думку прафзвязаў, прыняцце законапраекта прывядзе да павелічэння працоўнага часу і паслаблення правоў работнікаў.

Праз забастоўкі рух суднаў, чыгункі, метро і многіх аўтобусаў быў прыпынены. Працоўныя з іншых сфер эканомікі таксама спынілі працу і далучыліся да акцый пратэсту ў Афінах.

Урад прэм'ер-міністра Кірыякаса Міцатакіса заявіў, што рэформа мадэрнізуе «састарэлыя» законы, якія існавалі некалькі дзясяцігоддзяў таму, у эпоху «да інтэрнэту», калі большасць работнікаў прыходзілі ў офісы і на фабрыкі ў адзін і той жа час.

Прафзвязы хочуць, каб урад адклікаў законапраект, які «касуе даўно ўстаноўленыя правы працаўнікоў» і дазваляе кампаніям уводзіць больш працяглыя гадзіны працы.

Законапраект таксама укарэніць «лічбавую рабочую карту» для адсочвання працоўных гадзін супрацоўнікаў у рэжыме рэальнага часу, а таксама павялічыць колькасць законных звышурочных гадзін да 150 на год.

Апошнія навіны