BE RU EN

Пуцін і Байдэн скончылі двухгадзінныя перамовы ў вузкім фармаце: што вядома на гэты момант

  • 16.06.2021, 16:59

Цяпер да прэзідэнта ЗША і кіраўніка Крамля далучацца дэлегацыі.

У сераду, 16 чэрвеня, увага ўсяго свету прыкаваная да швайцарскай Жэневы: тут праходзіць сустрэча Джо Байдэна і Уладзіміра Пуціна, прэзідэнтаў ЗША і Расеі, піша «Новое время».

Амерыканска-расейскі саміт праходзіць на беразе Жэнеўскага возера, на тэрыторыі старадаўняй вілы Ла Гранж. У сувязі з гэтым над Жэневай закрылі паветраную прастору, змянілі маршруты гарадскога транспарту, абмежавалі доступ да вілы і ўвялі шэраг іншых захадаў бяспекі.

Частка перамоваў у вузкім фармаце скончаная (доўжыліся блізу дзвюх гадзін). Уладзімір Пуцін прыбыў у Жэневу менш чым за гадзіну да пачатку саміту, Джо Байдэн - напярэдадні, 15 чэрвеня.

Паміж шматлікімі журналістамі здарылася цісканіна. Праз вялікую колькасць прэсы каля дзвярэй перамоўнага пакоя ўтварыўся гармідар. Фотакарэспандэнты спаборнічалі з аператарамі за найлепшыя месцы падчас пратакольнай здымкі прэзідэнтаў.

Апошнія навіны