BE RU EN

Зяленскі: На вучэннях «Захад-2021» будуць адпрацоўваць захоп Кіева, Харкава і Адэсы

  • 16.06.2021, 15:27

Манеўры пройдуць у верасні на палігонах Беларусі і Заходняй вайсковай акругі РФ.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што паступае інфармацыя аб адпрацоўцы плана захопу Кіева, Харкава і Адэсы на вайсковых вучэннях «Захад-2021», у якіх возьмуць удзел беларускія і расейскія вайскоўцы.

Пра гэта палітык сказаў журналістам Agence France-Presse, Reuters і Associated Press у інтэрв'ю, поўны тэкст якога быў апублікаваны ў сераду на сайце прэзідэнта Украіны.

Зяленскі не выключае, што на вучэннях «Захад-2021» беларусы і расейцы будуць адпрацоўваюць захоп Кіева, Харкава і Адэсы

«Чаму тут - паводле той інфармацыі, якую мы атрымліваем - адпрацоўваюцца варыянты магчымага захопу Кіева, Адэсы, Харкава? Проста здзіўляешся, як можна вось так казаць адно, а рабіць другое», - пракаментаваў Зяленскі будучыя вучэнні «Захад-2021».

Ён дадаў, што Украіна гатовая да эскалацыі канфлікту на Данбасе, але не думае, што гэта адбудзецца найбліжэйшым часам, паведамляе ягоная прэс-служба.

«Імавернасць правакацый павялічыцца, напрыклад, у сярэдзіне верасня, калі будзе «Захад-2021», - упэўнены Зяленскі.

Стратэгічныя расейска-беларускія вучэнні «Захад-2021» пройдуць у верасні на палігонах Беларусі і Заходняй вайсковай акругі РФ.

Апошнія навіны