Беларускі рубель дэвальваваўся да ўсіх асноўных валют
- 16.06.2021, 14:59
Нацбанк завагаўся?
Таргі ў сераду скончыліся для беларускага рубля няўдала - даляр, еўра і расейскі рубель дружна падаражэлі, паведамляе сайт БВФБ.
Як следства, кошт кошыка валют вырас на 0,23%. Столькі ж было і ўчора.
Курс даляра падняўся на 0,0088 BYN да 2,4954 BYN/USD. Нагадаем, што за апошнія тры дні кошт даляра вырас на 0,0144 BYN. Да гэтага была серыя з пяці паслядоўных паніжэнняў на агульную суму 0,0578 BYN, якая абрынула курс даляра да мінімуму амаль за 10 месяцаў.
Еўра вырас на 0,0089 BYN да 3,0262 BYN/EUR. Еўра ўмацоўваецца другі дзень, але ўчора яго кошт вырас усяго на 0,0024 BYN, а да гэтага была ўражлівая серыя з васьмі паніжэнняў запар, якая прывяла да сумарнага падзення на 0,0801 BYN да мінімуму за 231 дзень.
Курс расейскага рубля падрос на 0,0053 BYN да 3,4673 BYN/100 RUB да максімуму за тыдзень.