BE RU EN

Кіраўнік МУС Літвы звярнулася ў Генпракуратуру з нагоды незаконнага правозу людзей з Беларусі

  • 16.06.2021, 14:20

Ёсць прыкметы таго, што гэта робіцца арганізавана.

Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ. звярнулася ў Генпракуратуру ў сувязі з падазрэннямі ў арганізацыі незаконнага правозу людзей з Беларусі, паведаміла міністэрства, падае delfi.lt.

«Ужо некалькі тыдняў мяжу незаконна перасякаюць уцекачы з трэціх краін, мы бачым прыкметы таго, што гэта могуць рабіць арганізавана. Мы не можам памяркоўна ставіцца да такіх рэчаў, таму звярнуліся ў Генпракуратуру, каб было распачатае расследаванне», - адзначыла кіраўніца МУС.

Паводле звестак міністэрства, з пачатку гэтага года былі затрыманыя 392 грамадзяне трэціх краін, якія незаконна перасеклі мяжу Літвы з Беларуссю. З 1 да 16 чэрвеня гэтага года незаконна мяжу перасеклі 204 мігранты.

На адцінку мяжы з Беларуссю ўзмоцненая ахова, памежнікам дапамагае Служба грамадскай бяспекі, стралкі, ажыццяўляецца супрацоўніцтва з калегамі ў Латвіі, Польшчы.

На гэты адрэзак мяжы таксама камандзіраваныя памежнікі з іншых падраздзяленняў, выдзеленыя дадатковыя тэхнічныя рэсурсы. Паліцыя дапамагае ў ахове на Дзявянішскай пятлі.

На гэтым тыдні ў Цэнтры рэгістрацыі бежанцаў у Пабрадзе быў абсталяваны намётавы гарадок для нелегальных мігрантаў. Гэтую інфраструктуру арганізавала войска Літвы. У ім 80 месцаў прызначаныя для ізаляцыі з прычыны карантыну, і яшчэ 270 для рассялення. Намётавы лагер пачаў дзейнічаць на гэтым тыдні.

Апошнія навіны