BE RU EN

Украінскія памежнікі знайшлі беларускія цыгарэты, схаваныя ў драўніну

  • 16.06.2021, 10:48

Кантрабанду замаскавалі пад лесапрадукцыю.

На мытным пасту "Ковель" прадстаўнікі Службы бяспекі Украіны выявілі кантрабандную партыю цыгарэт, якую ўвішныя кантрабандысты замаскавалі пад лесапрадукцыю. Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр СБУ.

Незаконны бізнэс арганізавалі некалькі жыхароў заходніх рэгіёнаў Украіны. Яны загружалі кантрабандны тавар на тэрыторыі афіляванай камерцыйнай структуры ў Львоўскай вобласці і афармлялі мытныя дакументы на падробленых дакументах на Валыні.

Сілавікі затрымалі грузавік кантрабандыстаў, дзе знайшлі больш за 500 скрынь цыгарэт беларускай вытворчасці, больш чым 300 куб. м. драўніны, а таксама дакументы, аформленыя на падстаўных асоб.

Апошнія навіны