BE RU EN

Самалёт з расейскай дэлегацыяй кружыў над Швэйцарыяй гадзіну

  • 15.06.2021, 21:14

У гэты час пасадку здзяйсняў самалёт прэзідэнта ЗША.

Самалёт з расейскай дэлегацыяй і журналістамі крамлёўскага пулу прыбыў у аэрапорт Жэневы са спазненнем блізу гадзіны. Самалёту давялося зрабіць некалькі колаў, чакаючы дазволу на пасадку. У гэты час пасадку здзяйсняў самалёт прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

Уладзімір Пуцін прыбудзе ў Жэневу заўтра, 16 чэрвеня.

Сустрэча Пуціна і Байдэна пройдзе 16 чэрвеня на віле Ла Гранж.

СКРЫНШОТ З САЙТА FLIGHTRADAR24.COM

Апошнія навіны