BE RU EN

Еўразвяз і ЗША вызначылі адзіны падыход да Расеі

  • 15.06.2021, 20:10

Брусэль і Вашынгтон сфармавалі тры асноўныя прынцыпы ўзаемаадносінаў.

Лідары Еўразвязу і Злучаных Штатаў паводле вынікаў супольнага саміту ў Брусэлі 15 чэрвеня вызначылі адзіны падыход пры стасунках з Расеяй. Пра гэта яны заявілі на выніковай прэс-канферэнцыі.

Як паведаміла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, цяпер краіны ЕЗ і ЗША адзіныя ў гэтым пытанні. «Стасункі паміж Еўразвязам і Расеяй цяпер ідуць паводле негатыўнага сцэнара. І мы хацелі б ператварыць іх у больш прадказальныя стасункі», – заявіла яна.

Паводле словаў фон дэр Ляен, Брусэль і Вашынгтон сфармавалі тры асноўныя прынцыпы ўзаемаадносінаў. «Спыніць парушэнні міжнароднага права, правоў чалавека. Супрацьстаяць спробам Расеі падарваць нашы дэмакратыі, а таксама ўзаемадзейнічаць з Расеяй у сферах, дзе гэта магчыма – у ахове здароўя, кантактах паміж асобнымі грамадзянамі», – патлумачыла кіраўніца ЕК.

Кіраўнік Еўрарады Шарль Мішэль заявіў, што перад заўтрашняй сустрэчай прэзідэнтаў Джо Байдэна і Уладзіміра Пуціна перадаў гаспадару Белага дому «сігнал пра адзінства 27 краінаў Еўразвязу, падрабязна абмеркаваць дзеянні Расеі і асудзіць іх».

Мішэль падкрэсліў, што Брусэль і Вашынгтон прыйшлі да ўсведамлення неабходнасці дапамагаць дзяржавам Усходняга партнёрства і Заходніх Балканаў у захаванні дэмакратычных інстытутаў, каб тыя маглі процідзейнічаць ціску таталітарных рэжымаў.

Апошнія навіны