BE RU EN

На мяжы Украіны і Румыніі з'явіліся дзве новыя выспы

  • 15.06.2021, 19:43

Астравы знаходзяцца з боку Румыніі.

На рацэ Дунай, на мяжы Украіны і Румыніі, з'явіліся дзве новыя выспы. Пра гэта 14 чэрвеня паведаміла прэс-служба Дзяржгідраграфіі.

Выспы знайшлі ў раёне 76-78 км вусця ракі Дунай. Іх атрымалася заўважыць пасля аналізу матэрыялаў гідраграфічных працаў, назіранняў на мясцовасці і касмічнай здымкі ўкраінскага адрэзку Дуная.

Выспы знаходзяцца з боку Румыніі ў адносінах да навігацыйнага адрэзку Дуная, адзначаюць у Дзяржгідраграфіі. На гэтым жа адрэзку ракі праходзіць дзяржмяжа Румыніі і Украіны.

Спецыялісты мяркуюць, што выспы з'явіліся праз натуральныя рэчышчавыя працэсы, якія істотна ўплываюць на фармаванне рэльефу дна Дуная.

Пра ўтварэнне новых выспаў паведамілі румынскім памежнікам. Таксама інфармацыю далі ўкраінска-румынскай камісіі – для яе ўліку пры падрыхтоўцы праектаў дэмаркацыі межаў краінаў.

Апошнія навіны