BE RU EN

Парламент Польшчы плануе прыняць рэзалюцыю супраць «Паўночнага струменю – 2»

  • 15.06.2021, 18:18

У падтрымку рэзалюцыі прагаласавалі 452 парламентарыі, толькі адзін выказаўся супраць.

Ніжняя палата польскага Сейму прыняла рэзалюцыю супраць будаўніцтва газаправода «Паўночны струмень – 2».

У падтрымку рэзалюцыі прагаласавалі 452 парламентарыі, толькі адзін выказаўся супраць. У дакуменце гаворыцца, што тым самым Польшча выказвае салідарнасць з цэнтральнаеўрапейскімі суседзямі, «якія знаходзяцца пад пагрозай расейскага экспансіянізму». Асабліва гэта тычыцца Украіны, падкрэслілі ў парламенце.

У Сейме захацелі, каб дзяржавы-сябры Еўразвязу забаранілі будаўніцтва газаправода, а Злучаныя Штаты – падтрымалі польскую ініцыятыву. «Далейшы палітычны і эканамічны ціск з боку ЗША можа спрыяць адмове ад прадаўжэння рэалізацыі гэтага шкоднага праекту і ўмацаванню супрацоўніцтва паміж краінамі – чальцамі Паўночнаатлантычнага альянсу», – гаворыцца ў рэзалюцыі.

Апошнія навіны