BE RU EN

Міністэрства аховы здароўя выключыла са спісу «чырвонай зоны» дзевяць краін

  • 15.06.2021, 11:21

Пасля вяртання з іх цяпер не патрэбна адбываць каранцін.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведамляе, што з пераліку краін «чырвонай зоны» выключаюцца дзевяць дзяржаў:

Паўночная Македонія

Сан Марына

Манака

Арменія

Боснія і Герцагавіна

Славакія

Балгарыя

Малдова

Сербія

Міністэрства аховы здароўя Беларусі нагадвае, што пры ўездзе з краін «чырвонай зоны» абавязковая самаізаляцыя на працягу 10 каляндарных дзён. Самаізаляцыя не патрэбна, калі ўезд быў з краіны «зялёнай зоны».

Апошнія навіны